be
pdf

Ніва 2011/33 (2883)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У апошнюю ліпеньскую нядзелю ў беластоцкім парку Плянты сабралася шматлюдная публіка аматараў роднай культуры. Пад сонечным небам, на якое набягалі хмары (трапічны лівень абрынуўся на горад зараз пасля фестывалю), на пляцы каля фантанаў засела верная публіка, расклалі свае ларкі майстры, мастакі і літаратары. Больш за 300 удзельнікаў фестывалю — выканаўцаў з абодвух бакоў мяжы — дэманстравалі сваё майстэрства ў галіне песеннага і танцавальнага мастацтва. Фестываль польскай і беларускай песні традыцыйна пачаў гімн Алеся Барскага „Беластоцкі край", які ад гадоў хвалюе беларускія сэрцы: ...Бурліць крыніца песняю адвечнай, звініць нядзельны звон з царквы і далёкай, — на роднай Беласточчыне я вечны. Зямля мая, мой беларускі краю, над Нарваю, над Бугам задуменным я вольны тут, душой адпачываю, мой краю вечны, краю незаменны... Гэтая песня — ужо народная.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-08-14
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org