be
pdf

Ніва 2010/38 (2836)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Цяпер ужо пэўна не, але калісьці наш ліцэй называлі „манастыром”, — кажа нясмела Пётр Божка, старшыня Арганізацыйнага камітэта VІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. — Дырэктар Карпюк, якога дарэчы вельмі паважаю, у свой час увёў дысцыпліну і строгі парадак, таму пасля заканчэння школы мне трэба было пару гадоў ад яе адпачыць, глянуць збоку, каб зразумець вартасць школьных гадоў ды вырашыцца з удзелам у з’ездзе выпускнікоў. Маладыя людзі наогул думаюць, што з’езды гэта сустрэча перш за ўсё старэйшых, а так няма, гэта сустрэча шматлікіх пакаленняў. Праўда, што найбольш старэйшых выпускнікоў, але таму, што яны наогул даўно не бачыліся і адчуваюць патрэбу сустрэчы. На практыцы ўсе пакаленні вельмі добра супольна гуляюць, без узроставых межаў. Атмасфера ў нас сямейная, а гэта самае галоўнае. Старшыня аргкамітэта Пётр Божка не наракае на колькасць работы, звязанай з падрыхтоўкай з’езда. Праца падзелена між аргкамітэт, дырэкцыю школы, настаўнікаў і вядзецца вельмі інтэнсіўна, бо з’езд ужо 24-26 верасня, а хочацца, каб быў запамінальны, каб удзельнікі былі задаволеныя і правялі час у цёплай, сяброўскай атмасферы. Пра папярэднія ды надыходзячы з’езд супольна з Пётрам Божкам распавядае „Ніве” дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. (І. Карпюк, Наш VІІ З’езд, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-09-19
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org