be
pdf

Ніва 2011/48 (2898)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Чыгуначны транспарт пасажыраў і грузаў лічыцца менш шкодным для акружаючага асяроддзя і намнога больш экалагічным у параўнанні з аўтатранспартам. Нават экалагічныя арганізацыі прапануюць так планаваць буйны транспарт у маштабе паасобных краін або нават і ўсёй Еўропы, каб як найбольш грузаў перамяшчалася па рэйках, а не на аўтафурах, якія разбіваюць дарогі, моцна забруджваюць асяроддзе і спрычыняюцца да шматлікіх дарожна-транспартных здарэнняў. Гайнаўшчына ў мінулым стаяла на чыгунцы, якая давала працу мясцоваму насельніцтву, а галоўным яе асяродкам была Чаромха. Аднак ужо пачынаючы з дзевяностых гадоў у рэгіёне пачалося вялікае скарачэнне аб’ёмаў грузавога і пасажырскага чыгуначнага транспарту, быў зачынены пуць з Ляўкоў каля Бельска-Падляшскага праз Гайнаўку ў Белавежу і ў штораз большым маштабе пачалі вызваляцца з работы чыгуначнікі. Пасля па Гайнаўскім павеце сталі зусім рэдка курсіраваць таварныя цягнікі, а тым болей вельмі рэдка сталі ездзіць пасажырскія паязды, якіх сталі замяшчаць рэйкавыя аўтобусы. Апошнім часам па эканамічных прычынах абмяжоўваецца нават аўтобусны рэйкавы транспарт.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-11-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org