be
pdf

Ніва 2009/20 (2766)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Перад намі XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”. Шмат фестываляў, шмат часу. Не адчуваеце стомленасці? — Думаю, што не. Кожны фестываль іншы, тым больш што першыя конкурсы, калі мы запрашалі хары, якія прыязджалі без ніякай ідэі — гэта наша мінулае. Галоўнае, з чаго пачыналі ў 1982 годзе — паказаць нашым праваслаўным, што царкоўная музыка ды праваслаўе гэта цэлы свет — ужо давялося зрабіць. Хачу сказаць і гэта не мае словы, што фестываль „Гайнаўка”, бо такую назву мае ён з самога пачатку, дазволіў праваслаўным падняцца з каленяў. Зараз паказваем царкоўную музыку ў месцы, дзе яна ўжо вядомая, але яе папулярызацыі ў розных асяроддзях Беластока ніколі зашмат. Прапануем музыку кампазітараў, якія ніколі не гучалі ў цэрквах. Маем за сабой прэзентацыі літургій Аляксандра Грачанінава і Пятра Чайкоўскага, творы славутага англійца Джона Тавенера, кампазіцыі Кшыштофа Пэндэрэцкага, у тым ліку „Гімн святому Данілу”, „Херувімская песня” ці славутая „Ютрань”. Прыгадваем таксама, што царкоўную музыку пісалі польскія кампазітары, напрыклад, Станіслаў Манюшка, Караль Шыманоўскі ці Міхал Рагоўскі, звязаны з віленскім беларускім асяроддзем і Янкам Купалам. У гэтым годзе вырашылі мы пакланіцца кампазітарам Украіны. У галіне харавой музыкі гэта зараз магутнасць. Там менавіта вырасла пакаленне сучасных (Кожны год як юбілей, Размова з Мікалаем Бушко — дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-05-17
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org