be
pdf

Ніва 38 (2523)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

7 верасня ў тэлезвароце да беларускага грамадства Аляксандр Лукашэнка абвясціў правядзенне рэферэндуму. Кіраўнік дзяржавы „папрасіў” грамадзянаў Беларусі даць яму права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Гэтае паведамленне выклікала моцную пратэстную хвалю ў СМІ, як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Але нікога не здзівіла. Усе яго чакалі і ніхто не сумняваўся, што яно будзе. Думкі палітычных аналітыкаў разышліся якраз не па пытанні, ці будзе гэты рэферэндум — тут усе былі аднадушнымі, што само па сабе ўжо сведчыць аб тым, што дзеянні цяперашняй улады поўнасцю прагназавальныя. Галоўныя спрэчкі ідуць вакол калярэферэндумнай тэмы. Найперш, якія сілы стаяць за гэтым рашэннем. Многія палітыкі і журналісты прыпісваюць яго толькі Лукашэнку. Маўляў, дзеля захавання ўлады Аляксандар Рыгоравіч пайшоў супраць усяго свету. Выбраўшы той момант, калі ўвага Расіі была скіраваная на тэрарыстычны акт у Бяслане, ён, нібыта, падмануў яшчэ і Крэмль, дзе быццам зацікаўленыя ў змене кіраўніка беларускай дзяржавы. Але падобныя разважанні адарваныя ад рэчаіснасці і грунтуюцца на жаданні некаторых палітыкаў не пасварыцца з крамлёўскімі калегамі, якія вядуць двайную гульню. Робяць выгляд, што сябруюць і з Лукашэнкам, і з апазіцыяй. Калі прасачыць увесь ланцужок адносінаў Масквы да цяперашняй улады ў Беларусі, то становіцца відавочным, што менавіта гэтая ўлада патрэбна Крамлю...... (В. Сазонаў, Рэферэндум, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-09-19
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org