be
pdf

Ніва 2011/19 (2869)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Крынках „У добрай кампаніі”, у бібліятэцы, сустракаюцца амаль штомесяц і часцей усе зацікаўленыя родным, запрошаныя згуртаваннем „Terra incognita” і яго партнёрам — Згуртаваннем Сакольшчына. Іаанна Чабан і Галена Пухальская, яны ж і гурт „Зараніца”, крохкія ды моцныя дзяўчаты, стараюцца разварушыць асалавелыя Крынкі. У гэты раз (28 красавіка) запрасілі пазнаёміцца з велікодным абрадам валокання. — Хочам наблізіць вам крышыну даўнягага, багатага, культурнага вобразу нашых вёсак, — запрашае старшыня Іаанна Чабан. — Матэрыялы, якія вам прадстаўляем, паходзяць з навакольных вёсак — Крушынян, Піражкоў, Белагорцаў, Паўднёвага Вострава, Азяран, Ласінян. Вельмі дзякуем асобам, якія цёпла прымалі нас у сваіх хатах і схацелі падзяліцца з намі, часам ужо цяжкімі для прыгадання па прычыне часу, успамінамі: спадарыням Марыі Кулакоўскай, Надзеі Алекшы, Любе Цітка, спадарству Слесарчыкам, Дарожкам і Кучынскім. На жаль, людзі, якія часта маюць чым падзяліцца, так хутка адыходзяць. Мы карыстаемся апошнім шанцам уратаваць забытае. Стараемся хоць на хвіліну перанесці вас у час, які ўжо ніколі не вернецца. Можа для некаторых з вас будзе гэта вяртанне ў дзяцінства, аднак для большасці гэта ўжо сустрэча з невядомым.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-05-08
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org