be
pdf

Ніва 2009/25 (2771)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Несумненна, аб поспеху ў выбарах у Еўрапейскі парламент 7 чэрвеня можа гаварыць гісторык прафесар Антон Мірановіч, які стартаваў з чацвёртай пазіцыі спіска Грамадзянскай платформы са спалучанай падляшскай і вармінска-мазурскай акругі. Агулам атрымаў ён рашуча больш за два разы галасоў чым іншы кандыдат, адкрыта дэкларуючы беларускую нацыянальнасць — Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, які стартаваў таксама з чацвёртай пазіцыі, але са спіска Саюза дэмакратычнай лявіцы — Уніі працы. Сярод кандыдатаў з падляшскай часткі выбарчай акругі ні аднаму не ўдалося ўвайсці ў Еўрапарламент. Яўка, як можна было меркаваць у маштабе ўсяе краіны і Падляшскага ваяводства, не была імпазантнай і склала адпаведна 24,5% і 21,7%. Некаторых выбарчых назіральнікаў мог задзівіць вынік прафесара Антона Мірановіча, хоць адзін з найбольш папулярных тыднёвікаў тыдзень да выбараў намякаў, што павінен ён апынуцца сярод еўрадэпутатаў: „Чым больш еўрадэпутатаў, разумеючых вагу адносін з усходнімі суседзямі ЕС, тым лепш для Польшчы”. Канчаткова праф. Мірановіч агулам здабыў 8 133 галасы, што разам з галасамі адданымі на Яна Сычэўскага (3 499) магло б даць сама найменш аднаму кандыдату з беларускага асяроддзя мандат у польскім парламенце, вядома, пры прадпасылцы, што беларускае асяроддзе балатавала б адзін спісак, а такі камітэт перакрочыў бы пяціпрацэнтны выбарчы парог. Вынік праф. Мірановіча паказвае таксама... (М. Халадоўскі, Нашы ў выбарах, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-06-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org