be
pdf

Ніва 2008/39 (2733)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сельскагаспадарчая Гайнаўшчына ўжо здаўна заслужыла на арганізацыю на яе тэрыторыі ваяводскіх дажынак, а наладжанне 21 верасня ў Гайнаўцы свята ўдзячнасці за сабраны ўраджай было вылучэннем для крыху прызабытай у розных аспектах, у маштабе Падляшскага ваяводства, Гайнаўскай зямлі. Асабліва ў Чыжоўскай гміне і частцы Гайнаўскай гміны знаходзяцца адны з самых лепшых у Падляшскім ваяводстве зямель. Калі гаспадары са Збуча ці Старога Беразова дэкларуюць, што пры добрым ураджаі збіраюць нават па 6-7 тон пшаніцы з гектара поля, дык гэта плён збожжа вырошчванага на самым высокім узроўні ў параўнанні не толькі з лепшым ураджаем у Падляшскім ваяводстве, але і ўва ўсёй Польшчы. На Гайнаўшчыне добрага ўраджаю дабіваюцца вытворцы агародніны і фруктаў, а вылучаецца ў гэтым вырошчванні Курашава, распаложанае непадалёк ад Чыжоў. Хаця ў час дажынак толькі ўспамінаецца пра прадуцэнтаў мяса, ці малака, бо складана запрэзентаваць плён іх працы, то трэба сказаць, што на Гайнаўскай зямлі на вельмі высокім узроўні стаяла і стаіць гадоўля авечак, але, на жаль, вельмі нізкая рэнтабельнасць гэтага занятку прымусіла гаспадароў да вялікага абмежавання гэтай гадоўлі. Нешматлікія гаспадары гадуюць свіней у сотнях і тысячах штук, атрымліваючы вялікую прыбытковасць ад мяса на адной штуцы за кароткі перыяд. Праўда, гадоўцы кароў, нават тыя самыя буйныя, яшчэ ўступаюць па колькасці прадукцыі малака ад адной штукі самым лепшым... (А. Мароз, Ваяводскія дажынкі ў Гайнаўцы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-09-28
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org