be
pdf

Ніва 2007/24 (2666)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

ХІІ Сустрэчы з натурай і мастацтвам. Сёлетнім сімвалам сустрэч (2-10 чэрвеня 2007 г.) была пчала. Мэтай мерапрыемства, якое пастаянна збірае акалічных жыхароў Супраслі (найбольш беластачан) і не толькі, з’яўляецца прамоцыя культурнай і прыроднай спадчыны Кнышынскай пушчы, таксама і яе аздараўляльных каштоўнасцей. Старажытная Супрасль мае статус курортнай мясціны, занесена яна разам з пушчай і „Зялёнымі лёгкімі Польшчы” ў спісак Еўрапейскай экалагічнай сеткі „Натура 2000”. Згуртаванне „Uroczysko”, якога старшынёй з’яўляецца эколаг Кшыштаф Вольфрам, спасылаецца на каштоўнасці старой Супраслі і так называе свой абсяг дзейнасці: „Блізка 500 гадоў таму, на высокім беразе пушчанскай ракі ўзнік манастыр, пасля пасяленне, якога палітычнае і культурнае значэнне перасягала межы тагачаснай Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага. Адсюль ішлі друкаваныя кнігі і календары, тут пульсавала асветнае і грамадскае жыццё. Мы спасылаемся на гісторыю горада і людзей з ім звязаных. Вяртаемся да гісторыі 300-годдзя супрасльскага кнігавыдавання, да традыцыі талерантнасці і роўнасці станаў, да арганічнай працы сем’яў Захертаў, Бухгольцаў, Янсэнаў, Альтаў... Мы, стваральнікі мастацка-прыродных сустрэч „Урочышча”, згуртаваліся вакол гэтага слова, якое ў няўлоўны спосаб спалучае моц духа і матэрыі з супольнасцю стварання, збіраем творцаў, мастакоў, дзеячаў культуры і мастацтва на сустрэчы-прэзентацыі іх дасягненняў, прадстаўляем уласныя (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-06-17
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org