Новы Час, 11 (622) 2019

Новы Час

11 (622) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-03-22

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Галоўная інтрыга сакавіка раскрытая — улады не дазволілі правесці святочныя мерапрыемствы да Дня Волі ні на адной з жаданых пляцовак. Мінскія чыноўнікі дакладна выканалі загад Аляксандра Лукашэнкі не пускаць апазіцыю на адрэстаўраваны стадыён «Дынама», і нават пайшлі далей — забаранілі адзначаць 101-ю гадавіну БНР на леташняй пляцоўцы ля Опернага тэатра, у Верхнім горадзе і каля Палаца спорту. У якасці альтэрнатывы чыноўнікі прапанавалі некалькі пляцовак у мінскіх мікрараёнах, у тым ліку знакамітую і горача не любімую дэмакратамі плошчу Бангалор. Забаронамі ў нашай краіне ўжо нікога не здзівіць, але, відавочна, арганізатары чакалі іншых рашэнняў. Таму запаснога плану не аказалася. Давялося спантанна прыдумляць выхад з няёмкага становішча. Абапіраючыся на шматгадовую практыку беларусаў сварыцца і раздзяляцца ў любых стрэсавых сітуацыях, арганізатары прыдумалі ажно два выхады: першыя — маладняк у асобах прадпрымальніка Паўла Белавуса ды блогера Эдуарда Пальчыса, а таксама БНФ, — вырашылі далучыцца да святкавання гадавіны БНР у Гродна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Новы Час, 41 (652) 2019

Новы Час

41 (652) 2019

Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця ў Літву кантынгенту арміі ЗША. Адразу адзначу, што пра разгортванне амерыканскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы бы... Болей »


Новы Час, 40 (651) 2019

Новы Час

40 (651) 2019

Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць. Але ёсць людзі, якія не надта ведаюць, як трэба, аднак ідуць і робяць, бо адчуваюць, што мусяць. Таму што так ім падказвае сумленне. І, быв... Болей »


Новы Час, 39 (650) 2019

Новы Час

39 (650) 2019

У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па развіцці лічбавай сферы Беларусі. Парк высокіх тэхналогій пакуль дзейнічае даволі паспяхова — прынамсі, яго экспарт за 2018 год вырас ... Болей »


Новы Час, 38 (649) 2019

Новы Час

38 (649) 2019

Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праек... Болей »


Новы Час, 37 (648) 2019

Новы Час

37 (648) 2019

Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але я... Болей »


Новы Час, 36 (647) 2019

Новы Час

36 (647) 2019

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, ... Болей »


Новы Час, 35 (646) 2019

Новы Час

35 (646) 2019

Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя». А ц... Болей »


Новы Час, 34 (645) 2019

Новы Час

34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з ... Болей »


Новы Час, 33 (644) 2019

Новы Час

33 (644) 2019

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму... Болей »


Новы Час, 32 (643) 2019

Новы Час

32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Герм... Болей »