be
pdf

Pro Nobis 07

першая экалагічная газэта

Слізкія прыступкі ганаровага подыюму: На подыюме месца знайшлося не для ўсіх. Сярод студэнтаў біёлагаў пятага курса, што прадстаўлялі прэзентацыі сваіх дыпломных праектаў, толькі ў групы біяхімікаў атрымаўся паўнавартасны, з трыма прыступкамі, п’едэстал. Першае месца заняла Алена Багушэвіч. На другім і трэцім месцы размясціліся Паліна Кірвель і Аляксандр Апарын адпаведна. У заолагаў было на адну прыступку менш: першае месца – Віталій Лукін, другое – Марына Лявіцкая. У батанікаў выйшаў не п’едэстал, а стоўб. Пачэснае месца на ім заняла Кацярына Краўчык, што даследавала род Ружа на тэрыторыі Горадні. Па звестках нашай крыніцы, дэкан факультэта Мінюк Г.Я., маючы на ўвазе “непадыходзячы” для ўзнагародаў студэнтаў, сказала: “Пакуль я дэкан на гэтым факультэце, усё будзе па-мойму. Яны ад мяне нічога не атрымаюць”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis
Выдаўцы і выдавецтвы: Факультэт біялогіі і экалогіі Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2006-06
  • Рэдактар: Валько Віктар
  • Выдавец: Факультэт біялогіі і экалогіі Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта
  • Copyright: © 2006 by Pro Nobis
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: вул. Даватара 3/1. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org