be
pdf epub mobi fb2

Роздумы

Артымовіч Надзея

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшаве і Бельску. Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч, які адбыўся ў красавіку 1970 г. у ніваўскай „Літаратурнай старонцы" („Ой, ляцелі гусі") не меў, здаецца, большага ўплыву на яе далейшы творчы працэс. Аб гэтым сведчыць факт, што на працягу шасціі гадоў (1970-1975) было надрукавана ў „Ніве" ўсяго 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Разнастайнымі і дзіўнымі бываюць шляхі тварэння. У выпадку Артымовіч пераломным быў 1976 год, які прынёс раптоўную актывізацыю яе творчых сіл. Можа ўплыла на тое першая рэцэнзія надрукаваная 11 красавіка 1976 г. у варшаўскім украінскім тыднёвіку „Наше слово", можа першы аўтарскі вечар, які адбыўся 8 спежня 1976 г. у варшаўскім клубе Беларускага грамадска-культурнага таварыства, можа нешта іншае. Пачынаючы з гэтага часу з творчай майстэрні Надзеі Артымовіч выйшлі шматлікія новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках „Нівы", у „Беларускіх календарах", альманаху „Белавежа-3", мінскай „Маладосці" і іншых выданнях. (Ю. Туронак, Уступ, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Артымовіч Надзея
Выдаўцы і выдавецтвы: Галоўнае Праўленне Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1981
  • Рэдактар: Туронак Юры
  • Выдавец: Галоўнае Праўленне Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
  • Памеры: 48 с., 16 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1981 by Надзея Артымовіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4161, EEDC — 2190, MiOKB — 3916, 10956
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org