be
pdf

Рунь 59

беларуская газэта ў Вільні

Надыйшоў дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі. 11 траўня 2008 г. адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыта Сьвятаслава ў япіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін). Пасьля адыходу ў іншы сьвет Першагэрарха БАПЦ Мітрапаліта Ізяслава БАПЦ у эміграцыі асірацела. Ад дня сьмерці Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году) быў апекуном БАПЦ архіяпіскап Уманьскі і Дэтройтаўскі Аляксандар. 10 траўня 2008 году, у суботу, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, адбылася вячэрняя архіярэйская Богаслужба, на якой адбылося “нарачэньне“ - абяцаньне Богу, перад прысутным сьвятарствам і парахвіянамі быць слугой Богу і людзям, кіраваць прыходамі, сьвятарствам і вернікамі, назіраць і навучаць прапаведваць Слова Божае і выконваць Законы Божыя. На нядзелю, 11 траўня 2008 году, прыпадае сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага, чыё імя носіць Катэдральны Сабор. Адбылося вялікае і ўрачыстае сьвята. У гэты цёплы, сонечны дзень сьвята атрымалася. Мусіць, Богу было патрэбна, каб высьвячэньне архімандрыта Сьвятаслава ў япіскапы было ў дзень сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага. Праз адраджэньне іерархіі БАПЦ у эміграцыі нашы царквы атрымалі новае дыханьне, БАПЦ уваскрасае так, як і Ісус Хрыстос Уваскрос. Мы, вернікі БАПЦ, верым, што Ісус Хрыстос Уваскрос, верым, што ўваскрэсьне і наша БАПЦ, а зь ёй уваскрэсьне наша мова, культура і наша Радзіма Беларусь.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рунь
Выдаўцы і выдавецтвы: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2008-05
  • Рэдактар: Гаўрыленка Сяржук
  • Выдавец: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Copyright: © 2008 by Рунь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org