be
pdf

Рунь 60

беларуская газэта ў Вільні

Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў ноч з 23 па 24 чэрвеня пад Вільняй не было ані ведзьмакоў-вядзьмарак, ані вупыроў ці якіх піявак нязграбных. Прынамсі, сярод удзельнікаў самага ўшанаванага сьвята беларуска-ліцьвінскае этнакультуры. За 20 кілямэтраў ад Вільні ў турыстычным заказьніку “Неменчыне” сустрэліся беларусы, літоўцы й нават брытанка Вера Рыч, якая праніклася духам беларускай культуры больш за 30 год таму, а зараз сьпявала й танчыла разам з усімі, нягледзячы на свой сталы шаноўны век. Лес, нераспаленае яшчэ вогнішча - як сымбаль сьвята, якое яшчэ не пачалося. Зіхоткія агеньчыкі лунаюць над палянай, на якой пачынаюць зьбірацца удзельнікі Купальля. Што зьяўляецца адным з асноўных чыньнікаў і паказчыкаў усьведамленьня сваёй сутнасьці? На мой погляд – паразуменьне значнасьці сьвята. Клясыка й мадэрн, традыцыі й сучаснасьць пераплятаюцца ў адзінае, нібы паўстаюць зь мітаў славутыя духі лясоў і палёў, назіраюць за намі, вырашаючы, ці далучацца?! Сьвята праходзіла па-сапраўднаму незвычайна, шчыра кажучы, дзіўна - але такое й мусіць быць, дзіўны дзень, вечар... вось і ночка прыйшла. Пачынаецца карагод супрацьстаяньняў. Кампанія сабралася, як кажуць, “яшчэ тая” – літоўцы з партыі ЛХД (Літоўская хрысьціянская дэма- кратыя), студэнты ЭГУ, спадарыня Людвіка Кардзіс - дырэктарка музэя Луцкевіча ў Вільні, Сяржук Вітушка з дачкой Паўлінкай, віленскія беларусы. Але такая рознабаковасьць спрыяе абмену досьведам, камунікацыі ў межах такога незвычайнага соцыюма, як беларускі народ.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рунь
Выдаўцы і выдавецтвы: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2008-07
  • Рэдактар: Гаўрыленка Сяржук
  • Выдавец: Вiленскi цэнтар грамадзкiх iнiцыятываў Дэмакратыя для Беларусi
  • Copyright: © 2008 by Рунь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org