![]() |
![]() |
Услед за Хадыкам і Сіўчыкам - Вячорка. Мінская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць яшчэ аднаго кіраўніка БНФ - намесніка старшыні Народнага фронта 33п-гадовага Вінцука Вячоркі. На мінулым тыдні В. Вячорка быў выкліканы ў пракуратуру, дзе яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 188 Крымінальнага Кодэкса ("пагроза работнікам праваахоўных ворганаў з мэтай перашкодзіць выкананню імі сваіх абавязкаў"), які прад... Болей »
Пяць месяцаў у чачэнскім палоне. З чачэнскага палону вярнуўся да бацькоў, у Баранавічы, былы салдат расійскага войска Віталь Балякін. Ён быў прызваны на тэрміновую службу ў войска з Хабараўска, дзе тады жыла іхняя сям’я. Віталь пайшоў служыць, а бацькі, дапрацаваўшы да пенсіі, вярнуліся ў Беларусь, на радзіму. Яны зусім не чакалі, што іхні сын паытапіць у Чачню. Болей »
Урок перамор’я, які прыйшоўся на дзень пачатку вайны. Па ацэнках сталічнай міліцыі, каля 15 тысяч мінчан прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечных 22 чэрвеня. Умоўна гэтыя 15 тысяч можна падзяліць на дзве часткі ў прапорцыі 2:1. Першая (большая) прыйшла на плошчу Перамогі пад чырвона-зялёнымі сцягамі і пасля ўскладання кветак паступова схавалася ад дажджу ў гушчары парку ім’я Горкага. Другая частка (пад нацыянальнымі сцягамі) гэтак жа ... Болей »
На першы дзень вайны запланавана дыпламатычная перамога. Барыс Ельцын збіраецца прыняць удзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. Гэтыя звесткі пацвердзіла прэс-служба расійскай амбасады ў Мінску. Паездка ў Мінск будзе мець статус афіцыйнага візыта і прадоўжыцца да 23 чэрвеня. Болей »
Ганчар лічыць начны інцыдэнт спланаванай акцыяй. На мінулым тыдні, у ноч з чацвярга на пятніцу, міліцыя абстраляла з аўтамата машыну дэпутата Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара. Дэпутат не пацяэрпеў, ягоная памочніца параненая. Віктар Ганчар лічыць, што гэта была не выпадковасць, а спецыяльна спланаваная супраць яго акцыя. На прэс-канферэнцыі ў пятніцу ён заявіў, што аўтамабіль, з якога выскачыў аўтаматчык і адкрыў агонь, належыць службе... Болей »
У турме памірае паэт. 5 чэрвеня беларускі паэт Славамір Адамовіч, які ўжо трэці месяц утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, аб’явіў сухую галадоўку і паведаміў пра гэта Генеральнаму пракурору. Толькі на восьмыя суткі, 12-га чэрвеня, Адамовічу дазволілі сустрэцца з прадстаўніком прэсы. Крымінальная справа супраць паэта ўзбуджана з распаўсюджванне верша "Убей прэзидента!" і замах на незаконнае перасячэнне дзяраўнай мяжы. Болей »
Стан "ні міру ні вайны" да восені захаваецца? Беларускія палітыкі аналізуюць перспектывы адносінаў прэзідэнта і спікера. Вядомая прамова спікера Сямёна Шарэцкага, які выказаў ініцыятыву вяртання да парламенцкай рэспублікі, застаецца ў цэнтры ўвагі палітыкаў і грамадскасці. Праўда, сёння акцэнт у абмеркаванні яе магчыных вынікаў робіцца на палітычным лёсе самога Шарэцкага. Болей »
Шарэцкі заяўляе, што Беларусі больш падыходзіць парламенцкая рэспубліка. У Авальнай зале парламента адбылася сенсацыя. Пакуль Аляксандр Лукашэнка расслабляецца ў Сочы, спікер Вярхоўнага Савета сцвярджае, што кіраўніком выканаўчай улады павінен стаць прэм’ер-міністр. Чарговае паседжанне ВС у аўторак, 4 чэрвеня, пачалося даволі нечакана - слова ўзяў Сямён Шарэцкі, які пажадаў выказацца па некаторых праблемах дзейнасці ВС і сітуацыі ў краі... Болей »
Спецназ адвёў душу ў самым людным месцы беларускай сталіцы. У чацвер 30 траўня ў Мінску ўлады ўчынілі сапраўдную паліцэйскую расправу. Было схоплена больш за 100 чалавек, на 84-х з якіх складзеныя пратаколы, дакладная лічба асуджаных пакуль невядомая. Паводле нашай інфармацыі, Міньюст рыхтуе забароны Народнага Фронту. Мінская пракуратура ўжо арыштавала банкаўскі рахунак БНФ. Болей »
Для выбараў хопіць кожнага чацвёртага. 29 траўня Вярхоўны Савет уключыў у парадак дня сесіі пытанне аб правядзенні давыбараў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы. Калі нічога не здарыцца, дэпутаты павінны разгледзець гэтую праблему на адным з бліжэйшых паседжанняў 30 альбо 31 траўня. Праект адпаведнай пастановы прадугледжвае правядзенне давыбараў у сярэдзіне лістапада. Болей »