be
pdf

Святыя Зямлі Беларускай

Жыццеапісанні

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У пачатку кожнага артыкула размешчаны трапар — галоўнае песнапенне ў гонар святога на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. На працягу тысячагадовай гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў розныя часы праславіліся сваім жыццём угоднікі Божыя, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Яго нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны вопыт, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам узор служэння, і ўзор гэты блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія і дарагія нам людзі — нашы святыя продкі: «свяціцелі, мучанікі, прападобныя і праведныя».

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012
  • Рэдактар: Уклад. Л.Я. Кулажанка, Т.А. Матрунчык
  • Выдавец: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
  • ISBN: 184 с.: іл.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія
  • Copyright: © 2012 by Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org