be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 19.05.2010

Непрадказальны фініш? Беспрецэдэнтная сілавая акцыя ў адносінах да грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, калі па ўсёй краіне было праведзена каля 40 вобыскаў у офісах і кватэрах актывістаў, фактычна з’явілася пачаткам прэзідэнцкай кампаніі. Напружанасць нават у паветры. Праўда, пакуль яшчэ невядома, калі ў нашай краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік у адным з інтэрв’ю выказаў меркаванне, што яны могуць адбыцца ў канцы гэтага года. Сам цяперашні прэзідэнт у інтэрв’ю агенцтву Рэйтар заявіў, што аптымальным часам для правядзення галоўнай выбарчай кампаніі яму падаецца пачатак наступнага года. Асобныя незалежныя палітолагі палічылі апошнюю заяву своеасаблівай дымавой заслонай — маўляў, такім чынам Аляксандр Лукашэнка ўводзіць у зман сваіх канкурэнтаў. Як бы там ні было, напружанасць будучай кампаніі ўжо адчуваецца ў паветры. Дый і кандыдатаў у прэзідэнты набралася як ніколі. Аб сваім намеры змагацца за прэзідэнцкае крэсла ўжо аб’явілі кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Віталь Рымашэўскі, былы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў, з пэўнага часу беспартыйны Алесь Міхалевіч, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і палітык Аляксандр Казулін.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяперй
  • Дата выхаду: 2010-05-19
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяперй
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org