be
pdf

Бацькаўшчына

Чорны Кузьма

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 годзе польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920 годзе. У 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 года член літаб'яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска». У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У 1926—1931 быў старшынёй літаб'яднання «Узвышша». У 1932—1937 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934 года. Арыштаваны 14.10.1938 года. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 8.6.1939 года. Тры новыя раманы, аб'ёмнае літаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа «Новая зямля» згарэлі ў першыя дні вайны. З напісанага ў гэты час захавалася толькі п'еса «Ірынка» (1940). У 1941—1944 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве).

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1932
  • Выдавец: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1932 by Чорны К.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org