be
pdf

Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў

(да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ): зб. навук. арт. II Міжнар. навук. канф., Полацк, 17–18 красав. 2014 г.: У 2 ч. Ч. 1

Зборнік утрымлівае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 17–18 красавіка 2014 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Канферэнцыя пазначана як другая, але на самой справе, праводзілася ў трэці раз (2009, 2011, 2014) — фармат 2009 г. быў названы навукова-практычным семінарам. У 2014 г. канферэнцыя была прымеркавана да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У першай частцы зборніка публікуюцца вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным дыяпазоне: ад першабытных часоў да сучаснасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: ПДУ
  • Месца выхаду: Наваполацк
  • Дата выхаду: 2014
  • Выдавец: ПДУ
  • Памеры: 276 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org