be
pdf

Беларускі праваслаўны малітваслоў

Што такое малітва? Сілкаваньне і адпачынак неабходныя чалавеку для падтрыманьня яго фізычнага жыцьця. Веданьне, мастацтва і, наогул, культура узбагачаюць душэўныя якасьці чалавека. Малітва жа адчыняе ў чалавеку духоўны, вышэйшы бок яго істоты. Бог любіць Сваё тварэньне, любіць кожнага з нас, Ён ёсьць наш нябесны Айцец. Як дзецям уласьціва жаданьне бачыць сваіх бацькоў і гутарыць з імі, так і нам павінна быць уласьціва радасьць гутарыць з Богам і духоўна мець зносіны з Ім. Поўная глыбокай пашаны гутарка чалавека з Богам завецца малітвай. Душа, злучаючыся ў малітве з Богам, адначасова злучаецца і з духоўным сьветам анёлаў і праведнікаў. Па словах св. Яна Кранштацкага, “малітва ёсьць залатая сувязь чалавека-хрысьціяніна, вандроўніка і прышэльца на зямлі, з сьветам духоўным, якога ён сябра, і больш усяго з Богам - крыніцай жыцьця.” Малітва часта суправаджаецца поўнымі глыбокай пашаны словамі і іншымі зьнешнімі знакамі глыбокай павагі: крыжавым знакам, кленчаньнем, паклонамі і іншымі знакамі богашанаваньня. Але малітва можа быць узнасіма і без слоў, і без іншых зьнешніх праяў. Гэта - унутраная або паглыбленая малітва, якая знаёмая па уласным досьведзе шматлікім практыкуючым хрысьціянам.

Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Памеры: 136с., 21 см
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2134
  • Дадатковая даведка: Складзена сьвятаром Сяржуком Горбікам дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе. Дабраслаў, Госпад, працу нягоднага слугi Твайго. Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org