be
pdf

Беларусы ў свеце 4/2010

інфармацыйны бюлетэнь

“Беларусы Расіі” правялі з’езд і абралі новага кіраўніка. IV З’езд федэральнай нацы-янальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся 23 красавіка ў падмаскоўным горадзе Руза.У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 100 дэлегатаў ад рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Расіі, а таксама каля 50 гасцей. Вітанні з’езду перадалі прэ-зідэнты Беларусі і Расіі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Сваё дабраслаўленне перадаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Са справаздачным дакладам выступіў выканальнік абавязкаў старшыні ФНКА “Беларусы Расіі” (цяпер намеснік старшыні ФНКА) Міхаіл Кісліцын. Ён звярнуў увагу на тое, што сітуацыя ў ФНКА складаная. У справаздачны перыяд фактычна не функцыянавала кантрольна-рэвізійная камісія, дзейнасць кіраўніцтва аўтаноміі насіла ў большасці фармальны характар, пасяджэнні Рады былі нерэгулярнымі. Тым не менш, нягледзячы на праблемы, ФНКА працягвае сваю дзейнасць, доказам гэтаму – падрыхтоўка і правядзенне IV З’езду на высокім узроўні. З дакладамі на з’ездзе выступіў амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў, які зрабіў акцэнт на эканамічным супрацоўніцтве, рэ-алізацыі беларускай прадукцыі ў Расіі, паведаміў пра колькасць прададзеных трактароў і іншай тэхнікі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-04
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org