be
pdf

Бібліяпанарама 4

Усім зацікаўленым і апантаным бібліятэчнай справай мы прадстаўляем чарговы, чацвёрты выпуск “Бібліяпанарамы”. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мяркуем прапанаваць вам у наступным годзе “БП-5”, а калі пашанцуе, - і “БП-6”. Думкі і жаданне працаваць далей у гэтым напрамку ёсць, а таму з вашай дапамогай спадзяёмся зрабіць у будучым наша выданне яшчэ больш прывабным, цікавым і карысным. Даны нумар папоўніўся новымі рубрыкамі “Камп’ютэрны лікбез”, “Старонкі гісторыі”, а таксама крыху забытай – “Ліст у нумар”. Разам з імі мы змясцілі матэрыялы ў знаёмых і традыцыйных рубрыках: “Бюро інфармацыі”, “Майстар-клас”, “Шляхамі дальніх вандраванняў”, “Жаданы госць”, “Хто ёсць хто ў АБ?”, “Прыміце нашы віншаванні”. Уносіць разнастайнасць і змяшчае карысную інфармацыю аб адбыўшыхся ці будучых падзеях бібліятэчнага жыцця новая рубрыка “Дошка аб’яў”, якая размешчана па тэксту. Трошкі развесяліцца дапамогуць “Бібліяпрыколы”. У нашых планах – працягваць далей публікацыі матэрыялаў аб амерыканскіх уражаннях дырэктара абласной бібліятэкі Т.П.Муха, артыкулаў пра бібліятэчны дызайн мастацтвазнаўцы А.М.Дзенісевіча (пры згодзе аўтараў). Зноў жа чакаем вашых свежых ідэй, прапаноў, меркаванняў, водгукаў на тыя ці іншыя публікацыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2001 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org