be
pdf

Бібліяпанарама 9

Чарговы выпуск “Бібліяпанарамы” працягвае і завяршае публікацыю найбольш цікавых матэрыялаў – удзельнікаў “Абласнога конкурсу на лепшы матэрыял з вопыту работы бібліятэк-філіялаў раённых ЦБС (2002 – 2003 гг.)”. Усе яны ўвайшлі ў рубрыку “Майстар – клас”. Больш падрабязнай выглядае сёння рубрыка “Бюро інфармацыі”, таму што змяшчае шэраг артыкулаў, якія, на нашу думку, вас зацікавяць. Перайначана ў гэтым выпуску рубрыка “Шляхамі дальніх вандраванняў”: у публікацыі Алены Парафенюк вы не знойдзеце звесткі пра бібліятэкі, але разам з аўтарам адкрыеце для сябе свет прыгажосці і незабыўных уражанняў ад экспедыцыі ў сусветна вядомыя пячоры Абхазіі. Карацей кажучы, спазнаеце, а можа, пазайздросціце таму, як могуць адпачываць нашы бібліятэкары. Наспеў час і для адкрыцця новай рубрыкі “Міжнародны дыялог”, таму што міжнароднае бібліятэчнае супрацоўніцтва пашыраецца і паглыбляецца. З матэрыяламі названых і не названых, але традыцыйных, рубрык усе вы, паважаныя прыхільнікі нашага выдання, маеце магчымасць пазнаёміцца, а калі жадаеце – падыскуціраваць на яго старонках, тым больш, што некаторыя публікацыі запрашаюць да далейшай размовы. Чакаем цікавых і змястоўных артыкулаў пра бібліятэчнае жыццё ў наступны, юбілейны нумар “Бібліяпанарамы”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2004 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org