be
pdf

Беларусы ў свеце 2 (201) 2019

Інфармацыйны бюлетэнь

22 лютага старшыня Беларуска Эстонскага Згуртавання Іда­ Вірумаа “БЭЗ” Зінаіда Клыга атрымала Ордэн Белай зоркі з рук прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі Керсці Кальюлайд. “Бацькаўшчына” звязалася са спадарыняй Зінаідай, каб асабіста павіншаваць сябра Рады і даведацца, як прайшла цырымонія. – Прэзідэнцкі прыём праходзіў у Лауласмаа, за 35 кіламетраў ад Таліна, у новым, толькі ў кастрычніку пабудаваным Цэнтры кампазітара Арво Пярта. Усе запрошаныя змясціліся ва ўтульнай канцэртнай залі, карэспандэнты радыё і тэлебачання тры гадзіны запісвалі ўсё для навін і для гісторыі. Безумоўна, я моцна хвалявалася, але ўсё прайшло вельмі ўрачыста і ў той жа час карэктна і сціпла. Як звычайна на сур’ёзныя імпрэзы, я апранула свой святочны стылізаваны строй у беларускіх колерах, і гэта дапамагала мне быць самой сабой, адчуваць сябе проста і годна ў той час, калі мне ўручалі высокую ўзнагароду. Мне было вельмі прыемна ўсведамляць, што на дзяржаўным узроўні адзначаны праца “БЭЗа” і мая праца, якая звязаная, з аднаго боку, з Беларуссю, і з другога – з праблемамі шматнацыянальнага рэгіёна Іда­ Вірумаа і ўсей Эстоніі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-02
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2018 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org