be
pdf

Беларусы ў свеце 05/2007

інфармацыйны бюлетэнь

30 траўня споўнілася 80 гадоў спадару Вітаўту Кіпелю, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары ў ЗША, навукоўцу, сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, няспыннаму рупліўцу на ніве беларушчыны. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе спадара Вітаўта Кіпеля з юбілеем. Жадаем доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і плённай далейшай працы на карысць нашай агульнай Бацькаўшчыны. Вітаўт Кіпель — адданы патрыёт сваёй Радзімы. Яго ведаюць і ў Беларусі, і ў дыяспары як прыхільніка дэмакратыі, незалежнасці Беларусі, адраджэння і росквіту беларускай мовы, літаратуры і культуры. Сп. Кіпель з дзяцінства выхоўваўся ў атмасферы панавання беларушчыны, ён сын вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля. Прага да ведаў сп. Вітаўта прывяла яго ў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Германіі, Каталіцкі ўніверсітэт у Лювене, а потым і ў Ратарскі ўніверсітэт у Нью-Брансвіку. Там ён атрымаў навуковую ступень доктара геалагічных навук і працаваў па спецыяльнасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-05
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2007 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйны бюлетэнь МГА ЗБС Бацькаўшчына; Распаўсэджваецца на правах унутранай дакументацыі; Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з думкай рэдакцыі; Наклад 250 асобнікаў; Адрас рэдакцыі: вул. Рэвалюцыйная 15, 220030 Менск, Рэспубліка Беларусь http://zbsb.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай МГА ЗБС Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org