be
pdf

Брылеўскія далягляды 11 (11) 2007

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля

Напамін аб будучым. Я - фаталіст. Я веру ў лёс. І ведаю, што Бог заўсёды размаўляе з намі - праз нашы азарэнні, натхненні, сны. І праз пэўныя знакі, якія перыядычна з’яўляюцца на нашых жыццёвых шляхах. Трэба толькі ўбачыць гэтыя Божыя пасланні і зразумець іх... Не ведаю чаму, але менавіта ў гэты дваццаць дзевяты чэрвеньскі дзень сустрэўся я са старшынёй нашага Брылеўскага сельсавета Уладзімірам Ільічом Мажоравым у ягоным кабінеце. І, убачыўшы над старшынскай галавой цяперашні герб, які крывавата прытуліўся на цвіку, успомніў, што на гэтым самым месцы ў свае часы горда ўзвышалася дзяржаўная “Пагоня”. І само сабой запыталася: “А дзе ж зараз той герб?” Рэакцыя Уладзіміра Ільіча была імгненнай: “Трэба? Пойдзем! Няхай у вашым музее будзе!” І павёў мяне ў сельсаветаўскі гараж, дзе ля сценкі ў акуратна запакаваным выглядзе стаяла яна - наша “Пагоня”. Было адчуванне нейкай неверагоднасці таго, што адбывалася. І як жа лёгка было несці гэтыя асвячоныя памяццю 16 кілаграмаў гіпсу!..

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2007-07
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2009 by Брылеўскія далягляды
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі, тэл. маб. +375 29 3732886, e-mail: bryli@mail.ru
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org