- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма міжкультурнага дыялогу ў рабоце Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы займае значнае месца. На працягу 8 гадоў адбываецца плённае супрацоўніцтва публічных бібліятэк нашага горада з нацыянальнымі супольнасцямі: беларускім грамадскім аб'яднаннем украінцаў "Ватра" (бібліятэка №20), рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй "Беларуская абшчына літоўцаў" (бібліятэка №20), грамадскім аб'яднаннем "Абшчына "Малдова" (бібліятэка №4 імя Гогаля), грамадскім аб'яднаннем "Грэчаскае нацыянальна-культурнае таварыства "Алкестыда" (бібліятэка №1 імя Талстога). Таму невыпадкова, што міжнародны круглы стол адбыўся менавіта ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.