be
pdf

Вольная Бярозаўка 1

бярозаўская незалежная газэта

Дзень Волі. 25 сакавіка ў Менску было надзвычай жорстка разагнанае мірнае шэсьце, прысьвечанае 90-ым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі шэсьця меркаваліся прайсьці ад плошчы Якуба Коласа па праспэкце Незалежнасьці, па вуліцах Валадарскага і Гарадзкі Вал, да помніку Максіму Багдановічу, што ля опэры. Цягам шэсьця арганізатары плянавалі ўскласьці кветкі да помнікаў Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча і М. Багдановіча. Аднак міліцыяй і АМАПап былі жорстка спыненыя ўсялякія спробы прайсьці па вызначаным маршруце. Было зьбіта шмат удзельнікаў шэсьця, былі пазьбіваныя нават жургалісты ды, наогул, усе, хто трапляў на вочы і пад рукі АМАПаўцам. Фотарэпартэру “Нашай нівы” Андрэю Лянкевічу байцы АМАПу моцна разьбілі твар, нягледзячы на тое, што ён крычаў аб тым, што ён журналіст Было затрымана больй за 100 удзельнікаў сьвяточнага шэсьця. Трыццаці зь іх былі прысуджаныя буйныя штрафы, астатнім розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту. Эўрапейскія праваабарончыя арганізацыі рэзка асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў па недапушчэньню і разгону мірнага, сьвяточнага шэсьця.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыя газэты Бярозаўка за Свабоду
  • Месца выхаду: Бярозаўка
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Бяздумны Алік
  • Выдавец: Рэдакцыя газэты Бярозаўка за Свабоду
  • Copyright: © 2008 by Вольная Бярозаўка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org