Півавар Мікола, Музеі Віцебска на пачатку XXI ст.

Музеі Віцебска на пачатку XXI ст.

Манаграфія

Півавар Мікола

Манаграфія прысвечана музеям Віцебска пачатку ХХІ ст. У першай частцы змешчаны нарыс музейнага будаўніцтва ў Віцебску з ХVІІІ да пачатку ХХІ ст. У другой частцы пададзена інфармацыя пра больш як за сотню музеяў, экспазіцый, галерэй горада рознага ўзроўню і рознай падначаленасці. Можа быць цікавай для жыхароў горада і яго гасцей, якія жадаюць больш даведацца пра гісторыю і культуру Віцебска, рэгіёна. Болей »


Валюк Анатоль, Музыка вятроў

Музыка вятроў

Паэзія

Валюк Анатоль

Светлай памяці: кіраўніка літаб'яднання “Зоры над Зяльвянкай” Пятра Марціноўскага, журналіста-аналітыка Валерыя Задалі, гісторыка-краязнаўцы Зьміцера Кіселя з Гародні, паэтаў Сяргея Бандарэнкі з Ваўкавыску і Андрэя Пяткевіча, сяброў-аднадумцаў са Свіслачы Аляксандра Курбата, Сяргея Бондара і інжынера-механіка Пятра Будніцкага, цудоўнай жанчыны, маці двух дзяцей Наталлі Гінч і маіх аднакласнікаў Сцяпана Смурагі, Тадэвуша Мятлюка прысвяча... Болей »


Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага...

Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... Болей »


Габрусь Тамара, Мураваныя харалы

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока

Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »


Кандрацюк-Свярубская Наталька, Муха Ціп-топ

Муха Ціп-топ

Кандрацюк-Свярубская Наталька

Кніга пра моладзь і для моладзі “Муха ціп-топ”. Асновай для яе сталі тэксты і малюнкі маладых аўтарак Олі Каліны і Наталькі Кандрацюк-Свярубскай, якія былі выдадзеныя ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” ў цыкле “Муха ціп-топ”. “Мы дамовіліся з рэдактаркай сучаснай “Зоркі” (дадатак “Нівы”), каб пісаць і маляваць гісторыі з жыцця сучасных гімназістаў, - распавядае ў прадмове да кнігі Н. Кандрацюк-Свярубская. – У цыкле “Муха ціп-топ” мы с... Болей »


Грыцук Вольга, Мы стваралі сваю Беларусь

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі Алеся Грыцука, людзей, жыццёвыя шляхі якіх на коратка, або на заўсёды, неаднойчы срыжаваліся, або даўжэйшы час крочылі побач з жыццёвым ... Болей »


Кавалёў Сяргей, Мэва

Мэва

Казкі

Кавалёў Сяргей

У казках, якія склалі першую кнігу прозы маладога аўтара,— незвычайны, казачны свет. Ix герояў аб'ядноўвае неадольнае імкненне да прыгажосці i гармоніі. Болей »


Мельнікаў Ігар, Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »


Клімковіч Максім, Мяжа па даляглядзе

Мяжа па даляглядзе

Аповесці, дэтэктыўны раман

Клімковіч Максім

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаў... Болей »


Акудовіч Валянцін, Мяне няма

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека

Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту ве... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя