be
pdf

Смыком па сэрцы

Геніюш Юрка

Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрычніка 1963 года апавяданнем „Прыкметы”. Праз два гады ў альманаху „Белавежа” змясціў кароткую падборку сваёй прозы: „Як знайсці хулігана?”, „Ой ты, доля мая”, „З апавяданняў старога сабакі Тарзана” і „Як мы арганізаваліся”. Першай значнай на творчым шляху кніжкай стаў „Зборнік сцэнічных твораў”, выдадзены ў 1976 годзе Беларускім грамадска-культурным таварыствам. У альманаху літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе, у прысвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэя „Смыком па сэрцы”, у „Запавеце”, „Чорным па белым”, „Сейбіце”. У „Запавеце” пісаў: „На добры лёс дзяцей. На тое, каб і мне ў свой час зямелька родная цяжарам не была. На тое, каб калісь сваім прылегчы з вамі”. Як кожны сапраўдны паэт, ён хварэў за будучыню роднага слова! Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы „Спачатку было толькі Слова...” (Беласток 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі „Да свету” – у зборніку „Маці і сын” (Беласток 1992) і „З маёй званіцы” (Беласток 1993). (З артыкула Сакрата Яновіча)

Беларускія аўтары: Геніюш Юрка
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2013
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
  • Выдавецтва/ друкарня: Agencja Wydawnicza EkoPress
  • ISBN: 978-83-937536-0-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4047, 4048, MiOKB — 11317
  • Дадатковая даведка: Выданне кнігі было магчымым дзякуючы прыватным фінансавым ахвяраванням.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org