“Каханне, вера, надзея” - канцэрт памяці Булата Акуджавы ў Беластоку

“Каханне, вера, надзея” - канцэрт памяці Булата Акуджавы ў Беластоку


“Каханне, вера, надзея” - канцэрт, прысвечаны памяці Булата Акуджавы адбудзецца заўтра ў Беластоку.

Выканаўца - бард, музыка і паэт Анатоль Баравік:

- Вырашыў ушанаваць памяць Булата Акуджавы. Шмат гадоў штогод я намагаўся даваць канцэрт, які прысвечаны гэтаму паэту і філосафу. Акуджава быў вельмі прыемным чалавекам, вясёлым, радасным, поўным добрых парадаў. Ён увесь час паўтараў, што найважнейшае ў жыцці чалавека – гэта любоў, вера і надзея, што толькі гэта ператрывае, і толькі гэта лічыцца ва ўсёй гісторыі чалавецтва, нічога больш - толькі любоў. Думаю таму творчасць Булата Акуджава настолькі блізкая ўсім людзям.

Анатоль Баравік выпусціў дыск з песнямі Булата Акуджавы. Канцэрт “Каханне, вера, надзея” адбудзецца заўтра а 18-й гадзіне ў беластоцкіх “Сподках”.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя