Фестываль “Там па маёвай росі” запрашае ў Белавежу

Фестываль “Там па маёвай росі” запрашае ў Белавежу


Дзясяты падляшска-палескі этнаграфічны фестываль “Там па маёвай росі” запрашае ў Белавежу. Тут працягнуцца святкаванні Тройцы. А 15-ай гадзіне па вуліцах мястэчка пройдуць карагоды, можна будзе пабачыць традыцыйны абрад “ваджэння куста”.

У якасці госця выступіць калектыў “Світанак” з Дзятлавічаў на Берасцейшчыне. Запрашае Тамаш Суліма з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:

- Пачынаем апошнюю частку Х фестывалю “Там па маёвай росі”, які завершыцца ў канцы чэрвеня. Нагодай для заключнай часткі будзе Сёмуха, Троіца. Будзе цікава, таму ўсіх запрашаем.

Фестываль “Там па маёвай росі” пачаўся яшчэ ў траўні. Традыцыйна ў яго межах ладзяцца этнаграфічныя фэсты, карагоды, аднаўляюцца абрады. Арганізатарам выступае Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя