У Гайнаўскім доме культуры прэзентавалі фільм “Бежанцы 1915-1922”

У Гайнаўскім доме культуры прэзентавалі фільм “Бежанцы 1915-1922”


Трагедыю пачатку ХХ стагоддзя на вялікім экране паказалі ў Гайнаўцы. У Гайнаўскім доме культуры прэзентавалі фільм “Бежанцы 1915-1922” падляшскага рэжысёра Юрыя Каліны.

Як кажа творца, бежанцы 100 гадоў чакалі аднаўлення памяці пра іх трагедыю, таму гаварыць пра гэта варта заўсёды:

— На год ці два пазней з’явіўся фільм — гэта не мае ніякага значэння. Варта падкрэсліць, што ў круглую гадавіну, 2 гады таму, на Падляшшы адбылося некалькі навуковых канферэнцый, рэканструкцыя выезду бежанства, выйшла некалькі гістарычных кніг. Мне здаецца, што з таго, часу пачалася хваля зацікаўленасці гэтай падзеяй і яна працягваецца. Калі я ехаў у Гайнаўку, дык чуў у эфіры Радыё Рацыя,што была прэм’ера кніжкі «Jestem, bo wrócili», выходзяць тэатральныя спектаклі.

«Цешыць той факт, што мерапрыемствы, датычныя бежанства, не былі прымеркаваныя толькі да сотай гадавіны падзей. Гэтая тэма ўвесь час ёсць выклікае цікавасць у людзей», – дадае Юры Каліна. Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя