У Гародні – паказ фільму „Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць”

У Гародні – паказ фільму „Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць”


18-га лістапада а 18-00 гадзіне ў Гародні, у Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца першы бясплатны паказ фільму „Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць”. Гэта новы фільм, франшыза культавай сагі пра Гары Потэра паводле Джоаны Роўлінг. Беларуская агучка фільма зроблена студыяй Gavarun.by.

Перакладчыца, гарадзенка Ксенія Капіца кажа, што цікаўнасць да кіно на роднай мове заўсёды была.

– Я проста пераклала, напісала тэкст, потым яго праглядзеў рэдактар, які працуе з агучвальнікамі. І ўсё астатняе зрабіла Gavarun.by. У Менску ўжо даўно ладзяцца падобныя імпрэзы. У нас будзе ўпершыню. Гэта цікава, гэта нова. Я б нават, калі не прычынілася да гэтага, то проста ўбачыла і пайшла. Хадзіла на “Кінаконг”, зала была поўная, хоць гэта быў не першы дзень.

Арганізатары праз сацыяльныя сеткі паведамляюць, што колькасць месцаў на прагляд абмежаваная, таму варта замаўляць месцы загадзя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя