Гарадзенскі „Цэнтр гарадскога жыцця” пад ціскам уладаў

Гарадзенскі „Цэнтр гарадскога жыцця” пад ціскам уладаў


Прадстаўнікі ўладаў сумесна з міліцыяй ажыццявілі рэйд у „Цэнтар гарадскога жыцця”, які доўгі час быў арт-галерэяй „Крыга”. Падставай стала тое, што яе арандатар Юрась Мацко нібыта самавольна зрабіў перапланіроўку памяшкання.

Прадстаўнікі камунальных служб спаслаліся на гэта і разарвалі дамову арэнды.

Цэнтр пазбавіўся паловы сваіх плошчаў, кажа яго дырэктар Павел Мажэйка:

– У сувязі з тым, што ён нібыта перапланіраваў памяшканне, яны разрываюць са мной дамову. Тыя два памяшканні ён арэндаваў у горада, сумленна арэндаваў вельмі-вельмі даўно. Яны гэту палову зрабілі, вось тут гэты праход паміж пакоямі, яны тут наб’юць шчыт, проста будзе сценка. Пакуль яны гэтага не зрабілі, бо вырашылі зрабіць гэта заўтра.

На працягу існавання арт-галерэі „Крыга” яе арандатар Юрась Мацко спрабаваў выкупіць гэтую палову памяшкання, дзе знаходзяцца тэхнічныя пакоі, але ўлады ўвесь час адмаўлялі. Цяпер галерэі давядзецца спыніць сваё існаванне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя