Толькі 21% палякаў з сімпатыяй адносяцца да беларусаў – апытанне


Адна з буйнейшых польскіх сацыялагічных лабараторый CBOS апублікавала апошняе апытанне грамадскай думкі, датычнае этнічных сімпатый і антыпатый палякаў.

Згодна з ім, 21% палякаў з сімпатыяй адносяцца да беларусаў, 32% рэспандэнтаў адчуваюць антыпатыю. У сваю чаргу ў 31% палякаў нейтральныя адносіны да беларусаў, а 16% не змаглі вызначыцца з адказам.

Найбольш цёпла палякі адносяцца да чэхаў і італьянцаў (44%), амерыканцаў і брытанцаў (43%), славакаў і вугорцаў (42%), гішпанцаў (40%) і нарвежцаў (38%).

У сваю чаргу найбольш негатыўнае стаўленне да арабаў (62%), цыганоў (59%), расейцаў (49%), украінцаў (40%), немцаў (36%) і габрэяў (33%).

Фота baltexpert.com

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё