Вячаслаў Ракіцкі: Самае важнае для народу – уласны дом


Месцы, даты, знакавыя асобы: сотая гадавіна абвяшчэнне БНР – гэта свята, але і нагода глыбей акунуцца ў гісторыю радзімы, прыгледзецца, хто і як змагаўся за яе станаўленне.

Першым крокам Беларускай Народнай Рэспублікі прысвечаная першая серыя новага цыклу нашага тэлеканалу «Даты праўды».

«Няма большай каштоўнасці, чымся каштоўнасць незалежнасці і ўласнага дому», – упэўнены аўтар цыклу, рэжысёр і журналіст Вячаслаў Ракіцкі.

«Вы вернецеся пасля працы дахаты: у вас ёсць месца, дзе вы – самі гаспадар. Вы можаце туды запрасіць мяне або кагосьці, але гаспадаром будзеце вы. І гэта найвялікшая ідэя, якая нарадзілася ў галовах айцоў БНР. Гэтая ідэя асвяціла нашую гісторыю апошніх ста гадоў», – кажа госць студыі «Белсату».

«Гэты цыкл – пра ідэю БНР, ідэю нашае дзяржаўнасці», – падсумоўвае аўтар праграмы.

Поўную размову з Вячаславам Ракіцкім глядзіце ў «Гарачым каментары»

Белсат

Крыніца: Белсат