Падляшскія гісторыкі едуць на канферэнцыю прысвечаную БНР

Падляшскія гісторыкі едуць на канферэнцыю прысвечаную БНР


Падляшскія гісторыкі прымуць удзел у канферэнцыі прысвечанай 100-годдзю БНР.

Інстытут гісторыі НАН Беларусі ладзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю „Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці”.

На думку прафесара Яўгена Мірановіча, гэта пераломны момант:

– Не ведаю, якія там будуць вынікі, якая большасць будзе – за ці супраць. Факт, што ўжо афіцыйна гаворыцца, прызнана, нават у назве канферэнцыі, як адзін з элементаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Я лічу, што гэта вялікі прагрэс, маю надзею, што гэта не інцыдэнт, а будзе пастаянна.

Міжнародная навуковая канферэнцыя пройдзе 15-16 сакавіка ў Менску.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя