Сяргей Ханжанкоў: Мой жыццёвы план з 13-ці гадоў – змагацца з савецкай уладай


Менскі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў не рэабілітаваны, і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласнай хаце ў Менску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016. А нарадзіўся Сяргей Ханжанкоў 13 сакавіка ў 1942 на Калыме, дзе адбываў тэрмін пакарання яго бацька-эсэр.

Працягваецца публікацыя серыі міні-інтэрв’ю «Галасы стагоддзя» – відэа расповедаў былых савецкіх палітвязняў. У чарговай трэцяй серыі – відэа з Сяргеем Ханжанковым, якога называлі «Савецкім тэрарыстам», якому 13 сакавіка споўнілася б 76 гадоў.

Рэжысёр дакументаліст Віктар Корзун кажа: „Сяргей Ханжанкоў адзін з самых вядомых і прынцыповых дысідэнтаў Беларусі, які дзейсна спрабаваў супраціўляцца савецкай уладзе. На пытанне „Якім Вашым жыццёвым планам перашкодзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ў лагерах за Ваш учынак?”, – Сяргей Ханжанкоў мне проста і не думаючы адказаў: „Ніякім планам не перашкодзілі. Мой жыццёвы план з 13-ці гадоў быў – змагацца з савецкай уладай. Ён рэалізаваўся. І я шчаслівы чалавек.”

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя