Урбаністка: "Я пэсымістычна гляджу на архітэктурную будучыню Берасьця"

Урбаністка: "Я пэсымістычна гляджу на архітэктурную будучыню Берасьця"


Горад Берасьце да расейскай акупацыі ў канцы ХVІІІ стагодзьдзя быў адным з найбольш разьвітых гарадоў былога Вялікага Княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай. Але ўжо ў ХІХ ст. па загадзе расейскага цара Мікалая I горад быў амаль цалкам разбураны.

Жыхароў выселілі ў чыстае поле, а шматлікія цэрквы, касьцёлы, малітоўныя дамы перасталі існаваць, паколькі на іх месцы зьявілася Берасьцейская крэпасьць.

Горад перажыў дзьве хвалі разбурэньня сваёй культурнай ды архітэктурнай спадчыны — падчас расейскай акупацыі ў ХІХ ст. і падчас савецкай, ужо пасьляваеннай улады.

Зараз таксама ўлады, прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасьці, зьмешчаныя ў цэнтры Берасьця, зьнішчаюць гарадзкую прастору, – гаворыць Ірына Лаўроўская – архітэктарка, доктар урбаністыкі, а ў мінулым выкладчыца Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ім. А. Пушкіна.

Слухайце гутарку Анны Пятроўскай з І. Лаўроўскай у далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё