У Пінску адрэстаўравалі капліцу ордэна езуітаў

У Пінску адрэстаўравалі капліцу ордэна езуітаў


У Пінску адрэстаўравалі капліцу ордэна езуітаў – гэта адзін з найстарэйшых помнікаў архітэктуры, якія захаваліся на тэрыторыі горада. Аб’ект мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзіцца каля старажытнага тракта, які злучаў Пінск і Берасце.

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, сучасная капліца адрозніваецца ад той, якая была ў мінулым стагоддзі:

– На даваенных фотаздымках завяршалася капліца каменным крыжам, а сучасным аматарам даўніны верагодна больш знаёмы від, калі капліца была ўвянчаная бусліным гняздом. Па сваёй архітэктуры адносіцца да стылю барока. Час – на мяжы 17-18 стагоддзяў.

Агучваюцца дзве версіі, чаму была пабудавана капліца. Па адной версіі – у памяць пра ахвяраў эпідэміі халеры, а па-другой, у гонар каталіцкага місіянера Андрэя Баболі.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя