Палітыка дыялогу – не для Беларусі

Палітыка дыялогу – не для Беларусі


Палітыка дыялогу з уладамі Беларусі пакуль не дала ніякіх вынікаў: ні для грамадства, ні для дэмакратызацыі, ні для рэформаў. Пакуль што дыялог дае выгоды толькі правячаму рэжыму і персанальна Лукашэнку.

Такое меркаванне ў інтэрв’ю для нашага радыё выказаў старшыня Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў. Дыялог можа прывесці толькі да негатыўных наступстваў.

– Да чаго ён можа прывесці? Ён можа прывесці да здачы правячым рэжымам незалежнасці Беларусі. Бо рэжым, персанальна Лукашэнка цалкам ужо ў залежнасці ад Расеі. Гэта залежны, несвабодны чалавек пры ўсіх ягоных словах пра свабоду і незалежнасць. І гэта небяспечна не толькі для Беларусі – небяспека ёсць таксама для Польшчы, калі, скажам, межы агрэсіўна настроенай сёння Расейскай Федэрацыі падсунуцца ўжо туды, дзе цячэ Буг.

Уладзімір Някляеў адзначыў, што Польшча ўзгадала пра ідэю Міжмор’я, якая прадбачвае шчыльнае супрацоўніцтва з усходнімі суседзямі, у тым ліку з Беларуссю. А таму ў інтарэсах Польшчы, каб Беларусь была дэмакратычнай дзяржавай. Хоць, заўважыў пры гэтым палітык, змены ўнутры краіны залежаць толькі ад саміх беларусаў.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя