Выстава “Маладая Беларусь” да 100-годдзя абвяшчэння БССР

Выстава “Маладая Беларусь” да 100-годдзя абвяшчэння БССР


У Менску – ў Літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Маладая Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БССР.

Распавядае куратар выставы Марыя Барткова:

– Беларусь рэальна, гістарычна не змагла арганізаваць свайго войска. На яе тэрыторыі стаялі чужыя войскі: і нямецкія, і польскія, і бальшавіцкія. І менавіта слова – гэта было тое, што стварыла гэту краіну. І ідэя такая – паказаць, што Беларусь – гэта краіна, створаная словам.

1 студзеня 1919 года бальшавікі абвесцілі незалежнасць Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Першай сталіцай яе быў Смаленск, але ўжо 5-га студзеня 1919 года савецкі ўрад Беларусі перабраўся ў Менск.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя