Сяржук Доўгушаў на зіму з’язджае з канцэртамі ў ЗША

Сяржук Доўгушаў на зіму з’язджае з канцэртамі ў ЗША


Арганізатар «Спеўных сходаў», лідар гурта «Вурай» Сяржук Доўгушаў адпраўляецца на гастролі ў Злучаныя Штаты. Гэта ўжо не першы візіт музыкі за акіян.

Для Радыё Рацыя Доўгушаў паведаміў, у якіх гарадах будзе выступаць і як доўга.

– Буду гастраляваць у Злучаных Штатах. Ёсць і Каляды, і г.д. Гэта не на доўгі тэрмін. Гэта да вясны. З першымі птушкамі вяртаюся назад. Тэхас будзе, будзе Нью-Ёрк, Чыкага. Магчыма Канада. І яшчэ штосьці. Зараз вельмі актывізаваліся беларусы ў ЗША. У трэці раз паеду. Напрыклад, я выступаў у Чыкагскім універсітэце, у Нью-Ёрку быў, у Вашынгтоне. Калі будуць запрашаць – буду з радасцю прыязджаць з канцэртамі.

Сяржук Доўгушаў падкрэсліў, што перамовы адносна выступаў у Амерыцы яшчэ вядуцца, таму магчымае ўключэнне ў спіс гастроляў іншых гарадоў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя