Гародня: працяг крымінальнай справы Юзафа Нямеры ў абласным судзе
2021-01-14 22:35
Калегія абласнога суда Гародні разгледзела апеляцыйны пратэст пракурора і апеляцыйную скаргу Юзафа Нямеры на прысуд – 2,5 гады „хіміі” без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.
Нагадаем, што Юзаф Нямера за тое, што спрабаваў абараніць кабету, калі тую людзі ва ўніформе, але без апазнавальных знакаў, збівалі і цягнулі. Ён даў аднаму з нападнікаў нагой удар па купрыку. Пазней высветлілася, што гэты міліцыянт – АМАПавец.
На судзе прысутнічаў праваабаронца з беларускага Хельсінкскага камітэта Раман Юргель:
– Нямера хацеў дамагчыся справядлівасці. Бо палічыў прысуд незаконным і несправядлівым. Таксама быў пададзены пракурорам пратэст у Гарадзенскі абласны суд. Пракурор выказваўся, што трэба было больш сурова пакараць Юзафа Нямеру, каб іншыя больш не выходзілі. І па меркаванні пракурора, Нямера дэстабілізаваў абстаноўку і дыскрэдытаваў органы ўлады.
Але калегія абласнога суда ў складзе Зайца, Собалева і Раманоўскага не падтрымала ані прэтэнзіі пракуратуры, ані імкненні Юзафа Нямеры змякчыць прысуд. Прысуд застаўся бяз зьменаў: два з паловай гады „хіміі”. Абласную пракуратуру прадстаўляў пракурор Шэлковіч.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня Але калегія абласнога
суда ў складзе Зайца, Собалева і Раманоўскага не падтрымала ані
прэтэнзіі пракуратуры, ані імкненні Юзафа Нямеры змякчыць прысуд.
Прысуд застаўся бяз зьменаў: два з паловай гады „хіміі”. Абласную
пракуратуру прадстаўляў пракурор Шэлковіч.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Facebook Twitter Google+ VKontakte Odnoklassnik
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-pratsyag-kryminalnaj-spravy-yu/
Але калегія абласнога