Саша Філіпенка пра «Крэмулятар», Курапаты і супраціў расійшчыне
2022-06-21 16:23
Варшаўская частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA паспяхова прайшла ў памяшканні Беларускага моладзевага хаба 18-19 чэрвеня. З цікавымі прэзентацыямі, дыскусіямі, літаратурнымі актыўнасцямі і нават рок-канцэртам. Сярод удзельнікаў фэсту быў і пісьменнік Саша Філіпенка, які прэзентаваў сваю новую кнігу “Крэмулятар”.
Ці своечасова з’явілася на свет гэтая кніга і ці стане яна папярэджаннем для прыхільнікаў Лукашэнкі і Пуціна? Ці можна казаць пра падабенства падзей 2020-га і наступных гадоў з падзеямі 30-х мінулага стагоддзя? Да чаго прывядзе адмова ад расійскай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік Саша Філіпенка.