be
mp3 wmv flv

9

Камоцкі Алесь

9 – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся — лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон). "Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, — прызнаецца Алесь. — Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны — нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп, дарэчы, таксама атрымаўся выдатны — ён таксама ёсць на дыску" (www.experty.by).

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Камоцкі Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: VIGMA
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Выдавец: VIGMA
  • Катэгорыя: Музыка
  • Copyright: © 2009 by Алесь Камоцкі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org