Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1998

Выдавец: Вышэйшая школа

Выдавецкая сэрыя: Школьная бібліятэка

Памеры: 496 с: іл., 21 см

ISBN: 985-06-0459-Х

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1998 by Някляеў У. П.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [185]

Сыгнатура: V.1.NIA

УДК: 882.6-1

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё сябе пачувае, і паэмы ягоныя без аніякага перабольшання можна аднесці да найзначных здабыткаў сучаснай літаратуры.Апрача вершаў з ранейшых паэтычных зборнікаў у кнігу увайшла таксама фантастычная аповесць "Вежа".

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Выдавецкія сэрыі: Школьная бібліятэка

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

апавяданні і прыпавесці

Някляеў Уладзімір

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. I тэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя - і ў той жа час н... Болей »


Някляеў Уладзімір, Знакі прыпынку

Знакі прыпынку

Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся... Болей »


Някляеў Уладзімір, Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Менскі раман

Някляеў Уладзімір

Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева; прысутнічае апіса... Болей »


Някляеў Уладзімір, Разьвітальны жэст Жыгімонта

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest...

вершы і паэмы = wiersze i poematy

Някляеў Уладзімір

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з 20-гадовага працоўнага ўзросту спазнаваў сібірскія абсягі, а потым, сталым творцам, некалькі гадоў правандраваў па Эўропе. Нішчымнага хлеба... Болей »


Някляеў Уладзімір, Лісты да Волі

Лісты да Волі

Вершы і паэма

Някляеў Уладзімір

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох ра... Болей »


Някляеў Уладзімір, Паэмы

Паэмы

Зборнік

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Болей »


Някляеў Уладзімір, Кон

Кон

вершы двух стагоддзяў

Някляеў Уладзімір

"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што ... Болей »


Някляеў Уладзімір, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Уладзімір Някляеў. Крэўнасць

Творца, як і кожны чалавек, выбірае ў жыцці свой уласны шлях. Чарговае выданне цыклу прысвячаецца выдатнаму беларускаму паэту Уладзіміру Някляеву, у якога была і народная слава, і барацьба з палітычным рэжымам. Ягонае жыццё – яскравы ўзор эвалюцыі творчай асобы: ад паэта, запатрабаванага ўладамі, бо апяваў у вершах маладосць і шчасце ў духу калектывізму, – да выдатнага майстры з непаўторнаю лірычнаю індывідуальнасцю. Уладзімiр Някляеў н... Болей »


Някляеў Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Някляеў Уладзімір

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Някляеў Уладзімір, Цэнтр Еўропы

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці

Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей »