Вольная студыя

Вольная студыя


Гутаркі без цэнзуры зь дзеячамі культуры й навукі.

Вольная студыя :: Выданьні

Скобла Міхась, Вольная студыя, 10.04.2017

Вольная студыя

Алесь Аркуш: Імя Скарыны будзе напісана Сонцам

Скобла Міхась

Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/317189770&amp;auto_play=false&amp;hide_related=fal... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 03.04.2017

Вольная студыя

Уладзімер Някляеў: Еўтушэнка дэкляраваў сваю беларускасьць

Скобла Міхась

Перадача прысьвечаная памяці знакамітага расейскага паэта Яўгена Еўтушэнкі, які адну са сваіх кніг назваў “Беларуская крывінка”. Госьцем у студыі – Уладзімер Някляеў. — Еўтушэнка — складаная постаць ня толькі ў расейскай паэзіі, але і ў найноўшай гісторыі Расеі. Я ня ведаю ў гісторыі сусьветнай літаратуры выпадку, калі б выраблялі чучала, падобнае да нейкага літаратара, і спальвалі яго. А чучала Еўтушэнкі спалілі ў Маскве, у двары Саюзу... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 26.03.2017

Вольная студыя

Уладзімер Падгол: Чаму Дзень Волі стаў днём вайны?

Скобла Міхась

Абсурдысцкая пʼеса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – «змагара за незалежнасьць Беларусі»? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы – кандыдат філязофіі палітоляг Уладзімер Падгол. — Проста ўладатрымальнікі паглядзелі на папярэднія акцыі пратэсту, якія пастаянна пашырал... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 19.03.2017

Вольная студыя

Міхал Бараноўскі: Беларусь – гэта месца моцы

Скобла Міхась

21 сакавіка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Чаму наймалодшае пакаленьне беларускіх паэтаў адмоўна ставіцца да фэстывалю паэзіі і песьні ў Маладэчне? Чаму ў навучальных праграмах па літаратуры няма творцаў-нонканфармістаў? І як мусіў бы адзначацца Дзень паэзіі ў Беларусі? Госьцем перадачы – малады паэт Міхал Бараноўскі. — Гэта было б вялікім нахабствам з майго боку — чакаць, што дакладна дадуць прэмію мне, бо ў журы былі ве... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 12.03.2017

Вольная студыя

Ганна Севярынец: Самым зацятым праціўнікам расейскага ўплыву быў Алесь Дудар

Скобла Міхась

Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец. — Мяне вывеў на яго звычайны дасьледчыцкі пошук. Я занялася Дударом, падняла ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ўсё,... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 05.03.2017

Вольная студыя

Бліскавіцы фэмінізму: выйшла першая ў Беларусі анталёгія жаночай паэзіі

Скобла Міхась

У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы – адна з укладальнікаў анталёгіі Аксана Данільчык. — Для мяне і Віктара Жыбуля, зь якім мы разам працавалі над анталёгіяй, гэта сапраўды... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 27.02.2017

Вольная студыя

Віктар Казько: Далучэньне пісьменьнікаў да «дармаедаў» — гэта злапомнасьць уладаў

Скобла Міхась

4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя" – празаік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Гедройця Віктар Казько. Вядучы Міхась Скобла. — Гэта нагадвае мне сытуацыю, калі г... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 20.02.2017

Вольная студыя

Паэт Зьніч: Быць сэрцам хрысьціянскай Эўропы – вось наша нацыянальная ідэя

Скобла Міхась

Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя". — Па зямных мерках ёсьць падставы непакоіцца, што сёньняшняе пакаленьне юных беларусаў можа стацца і апошнім. Праўда, на адвароце кніж... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 13.02.2017

Вольная студыя

Алена Стральцова: Міхась Стральцоў пісаў цяжка – як дровы сек

Скобла Міхась

14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той час моцна хварэла мая бабуля, і мы, каб хоць неяк яе падтрымаць, ціснулі апэльсінавы сок. Дэфіцытныя ў той час апэльсіны трэба было даст... Болей »


Скобла Міхась, Вольная студыя, 06.02.2017

Вольная студыя

Вячаслаў Чамярыцкі: Мы павінны прапагандаваць Скарыну ў сьвеце

Скобла Міхась

Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі. — Вядома ж, Скарына не перавярнуў эўрапейскую гісторыю, як тое зрабіў Лютар, але ён стаў першым кнігадрукаром ва ўсёй усходняй Эўр... Болей »