be
pdf

Беларусы ў свеце 1 (236) 2022

Інфармацыйны бюлетэнь

Напрыканцы мінулага года ў Польшчы выйшаў раман Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Па­беларуску. Кніга імгненна была распрададзеная. Выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк распавёў пра поспех выдання, каго з беларускіх аўтараў і ў якім фармаце сёлета плануецца выдаць у Польшчы. А таксама, як на попыт на літаратуру паўплывалі грамадскапалітычныя падзеі ў Беларусі. – Такога праекта яшчэ не было, каб выдаць у Польшчы кнігу па­беларуску такога вядомага пісьменніка, як Уладзімір Някляеў, і распрадаць амаль увесь тыраж падчас прэзентацый у польскіх гарадах і ў Вільні. Мы вырашылізаняцца гэтым праектам, бо кніга вартая, каб дайсці да чытачоў. Але выдаць у Беларусі яе было немагчыма па палітычных прычынах. Тым не менш, нам важна было, каб кніга дайшла да беларускага чытача. Ёсць меркаванне, што цяпер у Польшчы каля 200 тысяч беларусаў, якія з’ехалі са сваёй краіны з палітычных ці эканамічных прычын, але найперш з палітычных. І мы зрабілі прэзентацыі ў гарадах, дзе беларускай дыяспары цяпер найбольш. Сустрэліся з беларусамі ў Кракаве, Уроцлаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Познані, Варшаве, Бельску Падляскім, у Вільні. Гэта важная кніга, варта было яе выдаць, і нашы спадзяванні апраўдаліся. Цяпер рыхтуем другі наклад. На гэты поспех паўплываў той факт, што людзям, якія зʼехалі з палітычных прычын, важна заставацца ў беларускім жыцці. У многіх гарадах, якія мы наведалі, сустрэчы прайшлі з аншлагам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-01
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org